«Башни Молодечненского замка» на сцэне Палаца культуры

12.06.2024

На сцэне Палаца культуры адбыўся паказ спектакля «Башни Молодечненского замка» Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Гэта паданне – пазнавальная гісторыя пра каханне, здраду і гераізм, у якой злучыліся гістарычныя падзеі і мастацкая выдумка.

Дзякуючы майстэрству трупы, гледачы былі пагружаны ў захапляльны свет сярэднявечнай атмасферы, напоўнены таямніцамі і інтрыгамі. Зала, заміраючы, сачыла за развіццём падзей і суперажывала героям. І ніхто не застаўся абыякавым.

Высокі ўзровень пастаноўкі і добрая акцёрская ігра падарылі публіцы цудоўны вечар у рамках фестывальнага тыдня!