Экскурсія па фондзе рэдкай кнігі "Тайны кніжных фаліантаў"

12.06.2024

У рамках праграмы Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча зладзілі экскурсію па фондзе рэдкай кнігі «Тайны кніжных фаліянтаў».


Уражаннямі падзялілася мінчанка Людміла Сільнова:

– Цяпер жыву ў Мінску, але ў гэтыя фестывальныя дні прыемна знаходзіцца ў родным горадзе. Пра экскурсію даведалася з «Маладзечанскай газеты» літаральна за некалькі гадзін да пачатку мерапрыемства. Таму вельмі спяшалася. І ведаеце, мае чаканні цалкам спраўдзіліся. Цікавыя экскурсія і выстава, дзе прадстаўлены і старадаўнія, і сучасныя кнігі, літаратура, прысвечаная нашаму роднаму краю, рэгіёну, гораду. Сёння я не толькі даведалася пра цікавыя факты, пагартала рэдкія кнігі, але і дакранулася да гісторыі.


Цікавым для наведвальнікаў бібліятэкі стаў і майстар-клас па вырабе міні-кнігі «Адчуй гісторыю на кончыках пальцаў».

Тэкст і фота: Марына ПУЦЭЙКА

Па матэрыялах: https://mgazeta.by/категории/культура/paznalі-«tajnyi-knіzhnyix-falіyantaў».html