Будзем знаёміцца! У Палацы культуры сёння вызначаць паслядоўнасць выступлення ўдзельнікаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
14.06.2024Сёння – 14 чэрвеня – будзем знаёміцца з удзельнікамі Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні! Таксама вызначым паслядоўнасць выступлення канкурсантаў у другім і трэццім турах рэспубліканскага этапу, якія пройдуць у Палацы культуры г.Маладзечна 15 чэрвеня.
Нагадаем, што традыцыйна ўдзел у конкурсе прымаюць 21 вакаліст – па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Канкурсанты рыхтуюць па дзве песні. Адну яны ваканюць пад фанаграму “мінус адзін”, другую ж – у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.
Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа конкурсныя выступленні ў прамым эфіры ў 11.30 і 15.30.