Прэзентацыя фотавыставы “Творцы” Юрыя Іванова

14.06.2024

У выставачным фае Палаца культуры ў рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” прайшла прэзентацыя фотавыставы “Творцы” Юрыя Іванова.

Легендарны фотамастак прадставіў увазе жыхароў і гасцей Маладзечна партрэты вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, якія сваімі справамі ўнеслі неацанімы ўклад у культурную спадчыну нашай Радзімы. Таксама ён рассказаў, як узнікла ідэя стварэння партрэтаў і гісторыю з’яўлення песні “Вне времени” – пра няпростую, але вельмі цікавую працу фотакарэспандэнта.

З урачыстым словам выступіла начальнік Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька. Цёплыя словы мастаку выказалі і яго сябры: Юрый Елхоў, Вячаслаў Нікіфараў, Фёдар Баравы.

Напрыканцы мерапрыемства Юрыя Сяргеевіча павіншавалі з надыходзячым юбілеем, падзякаваўшы за цудоўнае фотамайстэрства і пажадаўшы моцнага здароўя.

А гасцей творчага форуму чакаў працяг разнастайнай культурнай праграмы ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”.