Творчая сустрэча з Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, кампазітарам, стваральнікам і кіраўніком арт-групы “Беларусы” Валерыем Шматам

14.06.2024

У малой зале Палаца культуры ў рамках праекта “Асоба эпохі” адбылася ўжо традыцыйная сустрэча з знакамітым дзеячам культуры нашай краіны. У гэтым годзе госцем праекта стаў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар, стваральнік і кіраўнік арт-групы “Беларусы” Валерый Шмат.

Утульная зала сабрала ўсіх зацікаўленых яго творчасцю. Мерапрыемства было напоўнена жыццёвымі гісторыямі і цікавымі пытаннямі. Сустрэча атрымалася душэўнай і запамінальнай. А ўсе прысутныя натхніліся творчай энергіяй і пазітывам Валерыя.

У працяг форуму кожны жадаючы зможа атрымаць асалоду ад творчага вечара арт–групы “Беларусы”!