Фотарэпартаж: урачыстае адкрыццё ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024". Гала-канцэрт "Мелодыі сэрца"
14.06.2024Урачыстае адкрыццё ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024" адбылося 14 чэрвеня ў Амфітэатры.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Ільясевіч адкрылі фестываль у Маладзечне.
У гала-канцэрце адкрыцця "Мелодыі сэрца" прынялі ўдзел народны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, а таксама Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі (мастацкі кіраўнік – Валянцін Дудкевіч), вакальна-інструментальны ансамбль “Чараўніцы”, салістка групы "Аура" Юлія Быкава і іншыя вядомыя выканаўцы краіны.
У канцэртнай праграме прыняў удзел лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Самір Ёлчыеў і іншыя.
“Мелодыі сэрца” прагучалі ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха).