Канцэрт арт-групы “Беларусы”
14.06.2024У рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у Палацы культуры 14 чэрвеня адбыўся творчы вечар арт-групы “Беларусы”. Мастацкі кіраўнік – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар стваральнік і кіраўнік арт-групы “Беларусы” Валерый Шмат. Ен з'яўляецца аўтарам легендарных беларускіх песен “Беларусы мы”, “Мы не маем межаў” і іншых.
Перад канцэртнай праграмай прайшоў ўжо традыцыйны праект “Асоба эпохі”. Валерый Шмат у гэтым годзе стаў яе асноўным жаданым госцем. Ён з захапленнем распавёў пра свой творчы шлях.
Для арт-группы “Беларусы” вечар завяршыўся выступленнем у канцэртнай зале, дзе прагучалі іх вядомыя песні. Панавала душэўная атмассфера. Публіка падтрымлівала спевакоў цеплымі апладысментамі.