Юрый Іваноў запрашае на выставу ў Палац
14.06.2024Фотавыстава «Творцы» фотакарэспандэнта, фотамастака, фотажурналіста Юрыя ІВАНОВА працуе ў Палацы культуры Маладзечна.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прыняла ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька.
На экспазіцыі прадстаўлены партрэты дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
Гэтымі днямі Юрыю Сяргеевічу спаўняецца 85 гадоў. Творчасці ён прысвяціў больш за пяць дзесяцігоддзяў.
Людміла ЦАР
Фота: Аляксей ПЛАТКО