Моладзі творчай «Узлёт»
15.06.2024Праграма Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024» насычана разнастайнымі падзеямі.
У калейдаскопе фестывальных дзён задзейнічана моладзь, якой даверана працягваць лепшыя нацыянальныя традыцыі.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко сустрэліся з юнакамі і дзяўчатамі, якія толькі пачынаюць свой шлях у прафесію.
Мадэратарам маладзёжнага форума «Узлёт» у Палацы культуры г. Маладзечна выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька.
Асаблівую, сяброўскую атмасферу і летась адзначалі ўдзельнікі ІІ рэспубліканскага форуму маладых спецыялістаў устаноў культуры. Не кожнаму пашчасціць сустрэцца з міністрам, расказаць пра сябе, задаць хвалюючыя пытанні і далей у жыцці кіравацца аўтарытэтнай парадай.
На мінулагодняй сустрэчы ў цэнтры ўвагі былі пытанні кадравага забеспячэння, замацаванасці маладых спецыялістаў у галіне культуры.
Якія тэмы ўзнімаліся на гэты раз – чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Маладзечанскай газеты».
Людміла ЦАР
Фота: Аляксей ПЛАТКО