Гучны старт свята

14.06.2024

Урачыстае адкрыццё ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024» стала адной з найбольш яркіх яго падзей. Адбылося яно на сцэне маладзечанскага Летняга амфітэатра.

Адкрылі фестываль міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч. Яны павіншавалі удзельнікаў са святам беларускай песні і паэзіі, пажадалі незабыўных уражанняў. Са сцэны было зачытана віншаванне ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Жыхароў і гасцей горада чакала канцэртная праграма «Мелодыі сэрца» з удзелам народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка, Наталлі Тамела, Дзмітрыя Качароўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі (мастацкі кіраўнік Валянцін Дудкевіч), вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы», салісткі групы «Аўра» Юліі Быкавай і іншых вядомых выканаўцаў краіны.

У канцэртнай праграме прыняў удзел лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Самір Ёлчыеў і іншыя.

«Мелодыі сэрца» прагучалі ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Максім Расоха).

Па завяршэнні канцэртнай праграмы ўсіх парадаваў святочны феерверк.

***
Міністр культуры Анатолій Маркевіч у размове з журналістамі перад урачыстым адкрыццём фестывалю падкрэсліў значнасць для краіны гэтага творчага форуму і адзначыў, што ён з’яўляецца важнай пляцоўкай для талентаў, паказам дасягненняў айчыннай культуры.

Олег БЕГАНСКИЙ

Фота: Аляксей ПЛАТКО

По материалам: https://www.mgazeta.by/категории/regionalnyij-akczent/guchnyi-start-svyata.html