На сцэне ў Амфітэатры 15 чэрвеня гучна прайшло закрыцце ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”. Распачало мерапрыемства выступленне афіцыйных асоб. Да мікрафона былі запрошаны Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і старшыня Маладзечанскага раённана выканаўчага камітэта Павел Валянцінавіч Губко.
На гала-канцэрце таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Рашэннем журы III месца атрымалі Алеся Адамчык (Мінская вобласць) і Лізавета Свірыдава (Гомельская вобласць), II месца – Марыя Назарава (Брэсцкая вобласць) і Яна Жураўская (Віцебская вобласць), а І месца – Даніэла Цеплякова (Мінская вобласць). Гран-пры конкурсу і спецыяльным прызам імя Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна “Крыштальная гітара” была ўзнагароджана прадстаўніца Мінскай вобласці Вераніка Высоцкая.
Працягнула мерапрыемства канцэртная праграма. Жыхары і госці горада атрымалі асалоду ад прафессійнага выступлення артыстаў беларускай эстрады і вядомых калектываў краіны. Сваю творчую дзейнасць прадставілі: Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Жанет, Аляксандр Саладуха, пераможца праекта “ФАКТАР.BY” Іван Дзятлаў, а таксама Аляксандра Мелех у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, група “Аура”, арт-група “Беларусы”, арт-праект “Брэнд.бай” і іншыя.
Адзел па iнфармацыйнай рабоце Палаца культуры.
Фота Я. Стэльмаха.