Палажэнне аб Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" |
1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна"(далей – фестываль).
2. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга" (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга), Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (далей – Белтэлерадыёкампанія).
Фестываль праводзіцца штогод. Месцам правядзення фестывалю з’яўляецца г.Маладзечна.
3. Асноўнымі мэтамі фестывалю з’яўляюцца:
- адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры і мастацтва, далучэнне да іх шырокіх слаёў грамадства;
- паказ дасягненняў у галіне музычнага, сцэнічнага, выяўленчага мастацтва, мастацкай літаратуры і паэзіі, народнай творчасці;
- павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, папулярызацыя нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва і "жывога" гучання на мерапрыемствах фестывалю;
- выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства;
- эстэтычнае выхаванне насельніцтва.
4. Для ажыццяўлення кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю ствараецца пастаянна дзеючы арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю (далей – аргкамітэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні дадзенага фестывалю.
Склад аргкамітэта зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
5. Аргкамітэт фестывалю:
- ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю, стварае дырэкцыю фестывалю;
- вызначае тэрміны правядзення фестывалю;
- разглядае і зацвярджае праграму правядзення фестывалю, спіс яго ўдзельнікаў і план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю;
- пры неабходнасці зацвярджае фестывальную сімволіку фестывалю, узоры ўзнагарод, іншую яго атрыбутыку;
- разглядае пытанні фінансавання мерапрыемстваў фестывалю;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення фестывалю і яго інфармацыйнага асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;
- вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю;
- вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.
6. Дырэкцыя фестывалю:
- забяспечвае выкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю;
- рыхтуе прапановы па праграме правядзення фестывалю;
- уносіць прапановы па каштарысу выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, колькасці запрашальных білетаў для яго ўдзельнікаў;
- вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.
7. Праграма фестывалю ўключае канцэрты вядучых калектываў прафесійных, непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці Рэспублікі Беларусь і выканаўцаў розных жанраў і накірункаў.
8. У рамках фестывалю праходзіць Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
9. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт:
- сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў;
- бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая прадастаўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў фестывалю.