Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2023”

09.06.2023

9 чэрвеня 2023 (21.00)

Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2023”

Канцэртная праграма “Все звезды сошлись”

 

Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць канцэрт “Все звезды сошлись” з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.

Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор – Максім Рассоха.

Канцэрт мае незвычайны фармат – удзельнікі праграмы, маладыя таленты пераносяцца ў эпоху Беларусі розных часоў. Пражыўшы маленькую гісторыю кожнага з часу, героі вернуцца ў сучасны свет з усведамленнем важнасці і гонару да гісторыі сваёй краіны.

Набыць білет на сайце kvitki.by