Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

10.06.2023

10 чэрвеня 2023 (19.00)

Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

Прафесійныя нумары, лепшыя вакальныя, інструментальныя кампазіцыі, народная музыка розных жанраў чакаюць гледачоў у канцэртнай зале Палаца культуры

Атмасфера цяпла, любоў да музыкі, любоў да мастацтва аб’яднае ўсіх на канцэрце “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

Існуючы з 1991 года, “Бяседа” неаднаразова прымала ўдзел у фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне. Дзякуючы творчасці ансамбля фонд беларускай музыкі не перастае папаўняцца, а беларускую песню ведаюць у Еўропе і Азіі.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.