Праект “Асоба эпохі” з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Алегам Елісеенкавым

09.06.2023

9 чэрвеня (15.00)

Праект “Асоба эпохі” з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Алегам Елісеенкавым

 

Душэўны і цікавы праект “Асоба эпохі” арганізуе ў гэтым годзе творчую сустрэчу з беларускім кампазітарам, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Алегам Елісеенкавым. З-пад клавіш маэстра, які вырас ў Маладзечне, выйшлі песні для ансамбля “Сябры”, Алесі, Ірыны Дарафеевай, большасць кампазіцый з рэпертуару Аляксандра Саладухі. Алег Елісеенкаў адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава.

Мерпрыемства адбудзецца ў малай зале Палаца культуры.