“Беларускі АРТ–куток”

09.06.2023

9 чэрвеня (15.00)

“Беларускі АРТ–куток”

 

Для дзяцей арганізатары свята запланавалі мноства цікавых мерапрыемстваў і забаў. У гарадскім парку разгарне сваю работу пляцоўка “Беларускі АРТ–куток”. Яе наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад выступленняў дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г.Маладзечна, а таксама гасцей фестывалю; зазірнуць на майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; пагрузіцца ў атмасферу свята з беларускім фэйс-артам (аквагрымам); прадэманстраваць свае творчыя здольнасці на арт-зоне “Беларуская маляванка” і адчуць атмасферу адзінства, склаўшы разам агульны арнамент з размаляваных элементаў.