Творчая крэатыўную прастора “АРТ-ФЭСТ”

09.06.2023

9 чэрвеня (пачатак у 17.00)

Творчая крэатыўную прастора “АРТ-ФЭСТ”

 

Знойдуць сабе занятак у святочныя дні і моладзь фестывальнага Маладзечна, наведаўшы творчую крэатыўную прастору – “АРТ-ФЭСТ”, якая пачнецца ў 17.00 на Цэнтральнай плошчы.

Яскравай падзеяй арт-фэсту стануць фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечаны Году міра і стварэння, і канцэртная праграма Дзяржаўнага ансамбля народнага танца Рэспублікі Інгушэціі.

Таксама ўсіх гасцей чакае калекцыя яркіх гарэзных персанажаў у шоу роставых лялек і шоу хадулістаў “Art-Show Disar”. Дзіўныя трукі хадулістаў, танцы, неардынарнасць і нечаканасць, вясёлая анімацыя, яркая жывая фотазона і мора смеху унясуць ажыўленне сваім вясёлым настроем і запальнай праграмай.

У 19.30 у рамках пляцоўкі пачнуцца выступленні артыстаў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай ўстановы “Маладзежны тэатр эстрады”.