Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну”

09.06.2023

9 чэрвеня (18.00)

Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну”

 

Для тых, хто захапляецца тэатрам,  увазе будзе прадстаўлен спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” па п’есе драматурга Алены Паповай.

На сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў 18 гадзін разгорнецца гісторыя аб тым, як галоўная гераіня Паэтэса, жанчына неардынарная і летуценная, жыве ў прыдуманым свеце, піша ў сваё задавальненне вершы і абсалютна ігнаруе бытавыя рэаліі. Менавіта гэтая акалічнасць і не дае супакою яе старадаўняй Сяброўцы, якая загарэлася жаданнем знайсці для Паэтэсы “сапраўднага мужчыну”, які зрабіў бы яе жыццё “як ва ўсіх нармальных людзей”. Вось тут і выяўляецца прыкрыты аўтарскай іроніяй канфлікт узнёслага з прыземленым. Практычная Сяброўка ўладкоўвае на кватэры летуценніцы штосьці накшталт мужчынскага “кастынгу” на сапраўднага мужчыну.