Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Якаўлевіча Фінберга

09.06.2023

9 чэрвеня (19.00)

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Якаўлевіча Фінберга

 

На пляцоўцы Палаца культуры адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Якаўлевіча Фінберга.

За трыццаць гадоў маэстра разам з  Заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” рабіў усё, каб фестываль у Маладзечне набыў маштабнае гучанне. Міхаіл Якаўлевіч стаяў ля вытокаў фестывалю, а яго аркестр стаў своеасаблівым брэндам форуму. Сёння фестываль выконвае важную місію па захаванні беларускай музычнай спадчыны. Безумоўна, плённая, шматгранная дзейнасць народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Якаўлевіча Фінберга заслугоўвае самай высокай ацэнкі і ўдзячнага прызнання беларускай грамадскасці, а Нацыянальны фестываль напоўнены духам памяці яго стваральніка.