ІІ і ІІІ  туры рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

10.06.2023

10 чэрвеня (11.30 і 15.30)

ІІ і ІІІ  туры рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

 

З першага фестывалю адной з галоўных падзей праграмы традыцыйна застаецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Нязменнымі з’яўляюцца і яго мэты: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя спевакі, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, раённых і гарадскіх канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў, лаўрэатамі як міжнародных, так і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

Лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць запаветную ўзнагароду будуць змагацца 21 удзельнік з 6 абласцей і горада Мінска.

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў 11.30 пад фанаграму “-1”. А ўжо III тур распачнецца ў 15.30 на сцэне Палаца культуры ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” пад кіраўніцтвам  Максіма Рассохі.

Напрыканцы мерапрыемства будуць аб’яўлены імёны пераможцаў. Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.

поделиться в: