Спектакль “Цудоўная дудка”  

10.06.2023

10 чэрвеня (13.00)

Спектакль “Цудоўная дудка”

 

Артысты Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” дапамогуць акунуцца ў казачны свет падчас спектакля “Цудоўная дудка” па п’есе В.Вольскага.

Гэта чароўная казка апавядае аб простым сялянскім сыне Янке, які здольны з поспехам пераадолець любыя перашкоды з дапамогай сваёй незвычайнай дудкі і народнай кемлівасці. Галоўнаму герою давядзецца пазмагацца са страшным Волатам і прымусіць злога пана са світай скакаць пад сваю дудку.