Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная” з удзелам паэтаў і артыстаў
10.06.202310 чэрвеня (15.00)
Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная” з удзелам паэтаў і артыстаў
Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная”, прысвечаная самым дарагім мясцінам, якія заўсёды застаюццца ў патаемных куточках сэрцаў, пачнецца ў малой зале Палацы культуры ў 15.00.
Музычна-літаратурная імпрэза пройдзе з удзелам беларускіх паэтаў і артыстаў (Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка і Алег Елісеенкаў).
Падчас мерапрыемства будуць падведзены вынікі Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” сярод маладых паэтаў ў гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага. (фестывалю ў Маладзечне прысвечаны вершы паэта).