“Бачу Беларусь такой”

11.06.2024

У рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у малай зале Палаца культуры адбудзецца прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”.

Удзел прымуць народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, грамадскі дзеяч і аўтар фотаздымкаў Уладзіслаў Цыдзік. На мерапрыемстве вы зможаце пазнаёміцца з фотаздымкамі цудоўных краявідаў нашай краіны і адчуць, як можна любіць Беларусь.

Запрашаем вас 11 чэрвеня а 15:00 у малую залу Палаца культуры г.Маладзечна.

У праграме мерапрыемства магчымы змены.

поделиться в: