Праект “Асоба эпохі” з Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, кампазітарам, стваральнікам і кіраўніком арт-групы “Беларусы” Валерыем Шматам

14.06.2024

У рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у малой зале Палаца культуры адбудзецца ўжо традыцыйны праект “Асоба эпохі”.

У гэтым годзе госцем творчай сустрэчы стане Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар, стваральнік і кіраўнік арт-групы “Беларусы” Валерый Шмат.

Сваімі вакальнымі аранжыроўкамі ён надае непаўторны стыль і вобраз творчасці групы, стварыўшы легендарныя беларускія хіты “Беларусы мы”, “Мільярды зор”, “Мы не маем межаў” і шмат іншых.

Запрашаем вас 14 чэрвеня а 15:00 у малую залу Палаца культуры г.Маладзечна.

 

У праграме мерапрыемства магчымы змены.

поделиться в: