ІІ і ІІІ туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

15.06.2024

У рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” адбудзецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Па традыцыі ўдзел у ім прымуць 21 канкурсант з 6 абласцей і горада Мінска.

Падчас другога тура рэспубліканскага этапу выканаўцы выступяць на сцэне перад журы пад “мінус 1”, а літаральна праз некалькі гадзін – у трэцім туры – канкурсанты выканаюць заяўленыя кампазіцыі ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі.

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.

Увага! Падчас мерапрыемства будзе весціся запіс для тэлебачання.

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на фінал Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні!

У праграме мерапрыемства магчымы змены.

поделиться в: