ПРАГРАМA ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «МАЛАДЗЕЧНА – 2024»

11 ЧЭРВЕНЯ

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

12.00

Прэзентацыя новай кнігі Тамары Аўсяннікавай “Першацветы”.

14.00

“Паэтычная ліра Міншчыны”: канцэрт з удзелам паэтаў і спевакоў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Палац культуры г.Маладзечна

15.00 (малая зала)

Прэзентацыя Рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой” з удзелам народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка, Алены Стэльмах, Уладзіслава Цыдзіка.

 

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага

15.00

Тэматычная республіканская акцыя “Разам з мастацтвам”.

 

Філіял “Маладзечанскія электрычныя сеткі” РУП “Мінскэнерга”

18.00

Творчая сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай “Сучасны пісьменнік – сучаснаму чытачу” з працоўным калектывам філіяла “Маладзечанскія электрычныя сеткі” РУП “Мінскэнерга”.

Канцэртная праграма народнага вакальнага калектыву “Талака” Дзіцячага цэнтра культуры “Росток” г.Маладзечна для калектыва філіяла “Маладзечанскія электрычныя сеткі” РУП “Мінскэнерга”.

 

Пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”

19.00 – 20.00

Тэматычны канцэрт “На гасціннай зямлі сустракаем сяброў” з удзелам творчых калектываў Маладзечанскага, Мінскага, Валожынскага і Вілейскага раёнаў Мінскай вобласці.

___________________________________________________________________________________

12 ЧЭРВЕНЯ

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

12.00

Майстар-фэст “Прыгажосць сваімі рукамі”: серыя майстар-класаў “Лагатып фестывалю”, “Лялька-закладка ў нацыянальным касцюме”, “Сувенірны канверт”, “Сімвал Беларусі”.

Экскурсія па фондзе рэдкай кнігі “Тайны кніжных фаліантаў” з правядзеннем майстар-класа па вырабе міні-кнігі “Адчуй гісторыю на кончыках пальцаў”.

 

Пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”

18.00

Тэматычны рэтра-вечар “Мелодыі мінулых гадоў” з удзелам сольных выканаўцаў, рэтра-груп Маладзечанскага раёна.

19.00

Этап рэспубліканскай харавой акцыі “Помним, чтим, гордимся” з удзелам дзіцячых аматарскіх харавых калектываў Маладзечанскага раёна.

 

Палац культуры г.Маладзечна

19.00 (канцэртная зала)

Спектакль “Башни Молодечненского замка” Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат

Дзіцячыя пісьменнікі ў гасцях у юных чытачоў Маладзечна: майстар-класы ад лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Алены Стэльмах, Валянціны Паліканінай, пісьменніцы Іны Фраловай.

 

Вайсковая частка 52242 у в.Краснае Маладзечанскага раёна

Канцэртная праграма народнага вакальнага ансамбля “Менестрели” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна” ў вайскавой частцы 52242.

 

ААТ “ЭНЭФ”

Творчая сустрэча і прэзентацыя кнігі “Когда трещит лёд” пісьменніцы Алесі Кузняцовай з працоўным калектывам ААТ “ЭНЭФ”

___________________________________________________________________________________

13 ЧЭРВЕНЯ

Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў

14.00

“Пад мірным небам Беларусі”: паэтычна-музычная імпрэза Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (кіраўнік – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў).

 

Пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”

18.00 – 19.30

Гала-канцэрт “Поклон тебе – земля моя”, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Маладзечанскага раёна.

 

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

Літаратурная гасцёўня “Майстар ваеннай прозы” да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава.

 

Узнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу чытальнікаў “Давно закончилась война, но в нашей памяти она”, прымеркаванага да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

“Гучаць чароўныя радкі”: творчая сустрэча з пісьменнікамі Маладзечаншчыны.

 

Майстар-клас па вырабе паштовак з лагатыпам фестывалю “Маладзечна – 2024”.

 

Пленэр з удзелам навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Маладзечна. Конкурс малюнкаў.

___________________________________________________________________________________

14 ЧЭРВЕНЯ

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

12.00

Спектакль для маленькіх гасцей фестывалю “История маленькой улитки”.

Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў

13.00

Канцэрт акадэмічнай музыкі "Мелодии народов мира в творчестве белорусских композиторов ХХ века" ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” (мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха).

Палац культуры г.Маладзечна

14.00 (выставачнае фае)

Прэзентацыя фотавыставы “ТВОРЦЫ” фотакарэспандэнта, фотамастака, фотажурналіста Юрыя Іванова.

15.00 (малая зала)

Праект “Асоба эпохі”: творчая сустрэча з Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, кампазітарам, кіраўніком арт-групы “Беларусы” Валерыем Шматам. Вядучая мерапрыемства – музычны журналіст-рэдактар Таццяна Якушава.

18.00 (канцэртная зала)

Канцэртная праграма арт-групы “Беларусы”

Пляцоўка "Гарадскі парк. Ратонда"

14.00 - 20.00

"Маладзечна - здаровы горад"

 

Цэнтральная плошча

15.00

“Табе, Беларусь, прысвячаю”: выступленне творчых калектываў і выканаўцаў Рэспублікі Беларусь і  гасцей з Омскай, Ніжагародскай, Бранскай, Смаленскай абласцей і г.Санкт-Пецярбурга Расійскай Федэрацыі.

19.00

“Мелодыя сэрца”: сумесны творчы праект таленавітай моладзі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучаць у суправаджэнні народнага эстраднага аркестра “Бай-Блюз” (кіраўнік – Дзмітрый Арцямёнак).

 

Сольны канцэрт ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (кіраўнік – Сяргей Палчобат).

23.00

“Магія ночы”: начны паказ мастацкіх фільмаў “Жизнь после жизни” і “Несцерка” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”

15.00

Выступленне творчых калектываў Мінскай вобласці і гасцей фестывалю.

 

Гарадскі парк культуры і адпачынку імя Перамогі

15.00

“Беларускі АРТ-куток”:

-выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г. Маладзечна і гасцей фестывалю;

-майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву;

-беларускі фэйс-арт (аквагрым);

-тэматычная фотазона “Бабулін куток”;

-“Беларуская маляванка”: арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту з размаляваных элементаў.

 

Амфітэатр

21.00

Урачыстае адкрыццё ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”. Канцэртная праграма "Мелодыі сэрца" з удзелам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Громава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі, Наталлі Тамэла, Дзмітрыя Качароўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі (мастацкі кіраўнік – Валянцін Дудкевіч), вакальна-інструментальнага ансамбля "Чараўніцы", салісткі групы "Аура" Юліі Быкавай і іншых вядомых выканаўцаў краіны.

___________________________________________________________________________________

15 ЧЭРВЕНЯ

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”

10.00 – 12.00

“Вязынка вітае сяброў”: паэтычныя чытанні паэтаў – членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

 

Абласны этап мастацкага плэнэру “Образы Родины любимой”.

 

Пляцоўка "Гарадскі парк. Ратонда"

10.00 - 13.00

"Маладзечна - здаровы горад"

 

Палац культуры г.Маладзечна

11.30 (канцэртная зала)

ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (прамая трансляцыя Белтелерадыёкампаніі).

 

15.30 (канцэртная зала)

III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” (мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха)

 

15.00 (банкетная зала)

Творчая сустрэча з Заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Яўгенам Алейнікам у рамках Маладзёжнага форуму "Узлёт"

 

Мінскі абласны краязнаўчы музей

12.00

Выстава “Через все прошли и победили…”, прысвечаная падзеям Вялікай Айчынная вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці.

 

Гарадскі парк культуры і адпачынку імя Перамогі

12.00

“Казкі майго дзяцінства”: прастора, прысвечаная беларускім казкам у розных варыяцыях (роставыя лялькі, тэатральныя пастаноўкі, прэзентацыі дзіцячых кніг, квіз і г.д.).

“Акадэмія дзяцінства”: канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей

і падлеткаў:

-канцэртная праграма дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў;

-гульнёвыя праграмы;

-дзіцячая фотазона;

-арт-зона для малявання;

-майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве;

-бяспройгрышная латарэя;

-гульнёвая прастора з мега-шашкамі, мяккім канструктарам, сухім басейнам, крэсламі-мяхямі і інш.

 

Цэнтральная плошча

12.00

“Свята беларускай дуды”: тэматычная канцэртная праграма.

15.00 – 21.00

“Мала93ечна яднае”: выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

23.00

“Трымай рытм”: начная дыскатэка з удзелам групы “Cosa Nostra”.

Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў

Выстава, прысвечаная беларускай дудзе.

 

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

12.00

Канцэртная праграма творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

15.00

Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

16.00 – 21.00

Выступленне аматарскіх калектываў Мінскай вобласці.

 

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

13.00

Адкрыццё выставы мастакоў “Маладзечанскія літаратурныя мясціны”.

15.00

“Пад сцягам Перамогі”: літаратурна-музычная кампазіцыя з удзелам маладых паэтаў Беларусі.

 

Урачыстае падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва Міколы Мятліцкага.

 

Чысцінскі сельскі дом культуры

18.00

Эстрадны канцэрт салістаў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” (мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха).

Амфiтэатр

21.00

Гала-канцэрт закрыцця "Разам пра каханне" ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” з удзелам Заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі, Жанет і Аляксандра Саладухі, пераможца праекта “ФАКТАР.BY” Івана Дзятлава, а таксама Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, групы "Аура", арт-групы “Беларусы”, арт-праекта “Брэнд.бай” і іншых.

Узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.